Некропаль каля Крамлёўскай сцяны
мемарыяльныя могілкі ў Маскве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Некропаль каля Крамлёўскай сцяны — мемарыяльныя могілкі ў Маскве на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны, якая служыць калумбарыем для урнаў з прахам. Месца пахавання дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў СССР, удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У 1920—1930-я тут таксама хавалі замежных камуністаў-рэвалюцыянераў, напрыклад, пісьменніка і журналіста Джона Рыда, заснавальніка кампартыі Японіі Сэна Катаяму, рэвалюцыянерку Клару Цэткін, нямецкага палітыка Фрыца Гекерта і іншых.
З 1974 года некропаль ахоўваецца дзяржавай як помнік культуры. Ён з’яўляецца аб’ектам Службы каменданта Маскоўскага Крамля.
Remove ads
Перанос некропаля
Упершыню тэма ліквідацыі пахаванняў узнімалася ў 1953 годзе Саветам міністраў і ЦК КПСС, якія прынялі адпаведную пастанову. Прах тых, хто спачываў ля сцяны і целы Леніна і Сталіна, планавалі перанесці ў праектаваны Пантэон, але праект закрылі[1].
У 2013 годзе, калі ў Мыцішчах адкрылі Федэральны ваенны мемарыял «Пантэон абаронцаў Айчыны», гаварылася пра магчымасць пераносу астанкаў з некропаля ля Крамлёўскай сцяны на гэтыя могілкі і аб стварэнні спецыяльнага калумбарыя[2]. Асноўная складанасць пераносу астанкаў грунтуецца на федэральным законе, які забараняе перапахаванне без згоды сваякоў, а ў комплекс некропаля ўваходзяць брацкія магілы з людзьмі, якія не ідэнтыфікаваны. Таксама некаторыя нашчадкі пахаваных ля сцяны выступалі супраць пераносу ў Мыцішчы, мяркуючы, што гэта магло выклікаць незадаволенасць грамадства. Пры гэтым, напрыклад, нашчадкі Канстанціна Ракасоўскага «даўно просяць дазволу на перапахаванне яго астанкаў на Новадзявочых могілках Масквы, дзе пахаваны яго жонка і дачка.[3].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads