Новасібірскі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новасібірскі трамвай — сістэма трамвайных ліній Новасібірска, якая працуе з 26 лістапада 1934 года. У цяперашні час у Новасібірску дзейнічаюць 10 маршрутаў трамвая, якія абслугоўваюцца двума дэпо: Левабярэжным (да аб’яднання ў 2000 г. — Ленінскае дэпо і Кіраўскае дэпо) і Правабярэжным (да аб’яднання ў 2001 г. — Дзяржынскае дэпо і Кастрычніцкае дэпо).
З 1 студзеня 2011 года ў сувязі з увядзеннем дзяржаўнага рэгулявання тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце кошт праезду ў Новасібірскім трамваі складае 13 руб., па адзінай транспартнай карце — 12 руб., па студэнцкай транспартнай карце — 6 руб. 50 кап.
Эксплуатацыйная даўжыня трамвайных ліній у горадзе — 69 км двайных ліній. У 2008 годзе трамваем было перавезена 25,9 млн чалавек (для параўнання: у 1980 г. трамваем у Новасібірску было перавезена 183,3 млн пасажыраў). Пры гэтым доля трамвая ў агульнагарадскіх перавозках грамадскім транспартам склала каля 8 %, сярод муніцыпальнага транспарту — 13 %.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads