Новая Вульгата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Новая Вульгата (лац.: Nova Vulgata, поўная назва Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum Editio, таксама вядомая як Неавульгата) — афіцыйны лацінскі пераклад тэкстаў Бібліі на мову арыгіналу, апублікаваны Святым Прастолам. Ён быў завершаны ў 1979 годзе і быў абнародаваны ў тым жа годзе папам Янам Паўлам II у «Scripturarum thesaurus». Другое, дапрацаванае выданне было апублікавана ў 1986 г. Гэта афіцыйны лацінскі тэкст Бібліі Каталіцкага Касцёла.

Хуткія факты Новая Вульгата, Назва ...

Да Новай Вульгаты стандартнай Бібліяй каталіцкай царквы была Клемянцінская Вульгата.

Remove ads

Асноўныя звесткі

Другі Ватыканскі сабор у «Sacrosanctum Concilium» абавязаў перагледзець Лацінскі Псалтыр, каб прывесці яго ў адпаведнасць з сучаснымі тэксталагічнымі і лінгвістычнымі даследаваннямі, захаваўшы або ўдасканаліўшы яго хрысціянскі лацінскі стыль. У 1965 годзе папа Павел VI прызначыў камісію для перагляду астатняй часткі Вульгаты, прытрымліваючыся тых жа прынцыпаў. Камісія апублікавала сваю працу ў васьмі анатаваных раздзелах і запрасіла каталіцкіх навукоўцаў да крытыкі падчас публікацыі раздзелаў. Лацінскі Псалтыр быў апублікаваны ў 1969 годзе, Новы Запавет быў завершаны ў 1971 годзе, а поўная «Nova Vulgata» была апублікаваная ў выглядзе аднатомнага выдання ўпершыню ў 1979 годзе.[1]

Асноватворным тэкстам большай часткі Старога Запавету з’яўляецца крытычнае выданне, зробленае па замове папы Пія X і падрыхтаванае манахамі Папскага абацтва Святога Ераніма.[1] Асноўны тэкст Кніг Тавіта і Юдзіф узяты з рукапісаў Vetus Latina, а не з Вульгаты. Новы Запавет быў заснаваны на выданні Штутгарцкай Вульгаты 1969 г. Усе гэтыя асноўныя тэксты былі перагледжаны ў адпаведнасці з сучаснымі крытычнымі выданнямі на грэчаскай, іўрыце і арамейскай мовах.[2] Таксама быў унесены шэраг змяненняў, дзе сучасныя навукоўцы палічылі, што Еранім Стрыдонскі не змог зразумець значэнне арыгінальных моў або перадаў яго цьмяна.[3]

«Нова Вульгата» не з’яўляецца крытычным выданнем гістарычнай Вульгаты. Хутчэй, гэта тэкст, прызначаны для ўзгаднення з сучаснымі крытычнымі выданнямі яўрэйскіх і грэчаскіх тэкстаў Бібліі і стварэння стылю, найбліжэйшага да класічнай лаціны.

Remove ads

Зноскі

  1. Clifford, Richard J. (April 2001). The Authority of the Nova Vulgata: A Note on a Recent Roman Document. Catholic Biblical Quarterly. 63 (2): 197–202. JSTOR 43724418.
  2. Praenotanda (Bibliorum Sacrorum nova vulgata editio) (лац.). vatican.va. Праверана 4 чэрвеня 2015.
  3. Praefatio ad Lectorem (Bibliorum Sacrorum nova vulgata editio) (лац.). vatican.va. Праверана 4 чэрвеня 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads