Новая дэмакратыя (Грэцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новая дэмакратыя (Грэцыя)
Remove ads

Новая дэмакратыя (грэч. Νέα Δημοκρατία) — ліберальна-кансерватыўная[2][3] палітычная партыя ў Грэцыі. У сучаснай грэчаскай палітыцы Новая дэмакратыя з’яўляецца галоўнай правацэнтрысцкай партыяй[4] і адной з дзвюх асноўных партый краіны поруч з Усегрэчаскім сацыялістычным рухам (УСР). Новая дэмакратыя і УСР былі створаны пасля звяржэння ваеннай хунты ў 1974 годзе і кіравалі Грэцыяй па чарзе на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў. Пасля заняпаду УСР галоўным канкурэнтам Новай дэмакратыі стала Кааліцыя радыкальных левых. У 2019 годзе партыя павярнула сабе большасць, пасля чатырох з паловай гадоў у апазіцыі, а прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік партыі Кірыякас Міцатакіс.

Хуткія факты Новая дэмакратыя, Лідар ...

Падтрымка партыі маецца за кошт шырокай выбарчай базы, пачынаючы ад цэнтрыстаў да кансерватараў, а таксама ад нацыяналістаў да постмадэрністаў. З геаграфічнага пункту гледжання падтрымкай партыя карыстаецца ў сельскай мясцовасці Грэцыі, а таксама ў галоўных гарадах — Афінах і Фесалоніках. Партыя была закладзена ў 1974 годзе Канстантынасам Караманлісам, і ў тым жа годзе яна ўтварыла першы кабінет Трэцяй Грэчаскай рэспублікі. Новая дэмакратыя ёсць членам Еўрапейскай народнай партыі, якая ёсць найбуйнейшай еўрапейскай палітычнай партыяй з 1999 года.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads