Нойзідлер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нойзідлерmap
Remove ads

Нойзі́длер (ням.: Neusiedlersee; венг.: Fertő tó; харв.: Nežidersko jezero, Niuzaljsko jezero) — адзінае ў Еўропе стэпавае возера, знаходзіцца ў Аўстрыі і Венгрыі. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Нойзідлер, Морфаметрыя ...
Хуткія факты

Яго даўжыня 33 км, шырыня каля 12 км. Возера акружае шырокая паласа чароту, што стварае добрыя ўмовы для мноства жывёл і рэдкіх птушак. З поўдню і паўднёвага ўсходу возера ахоплівае нацыянальны парк Зеевінкель, яго плошча 9,7 га. Па возеры праходзіць мяжа Аўстрыі з Венгрыяй, таму парк мае міжнародны статус.

Возера сілкуецца падземнымі крыніцамі і мае непастаянны характар. У залежнасці ад напрамку ветра і канцэнтрацыі солі ўзровень вады пастаянна мяняецца, і возера можа нават высыхаць.

Дзякуючы невялікай адлегласці ад Вены да возера, яго называюць Венскім, і сюды любяць прыязджаць на адпачынак жыхары сталіцы. На яго берагах знаходзяцца замкі, сёлы, манастыры, вінаграднікі, сустракаюцца антычныя помнікі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads