Норман Фостэр Рамзей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Норман Фостэр Рамзей (англ.: Norman Foster Ramsey, Jr.; 27 жніўня 1915, Вашынгтон — 4 лістапада 2011, Уэйланд, Масачусетс) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) «за вынаходства метаду разнесеных палёў, якія асцыліруюць, і за яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Калумбійскі (1935) і Кембрыджскі (1937) універсітэты. У 1942—47 у Калумбійскім універсітэце (з 1943 удзельнічаў у Манхатэнскім праекце). У 1947—86 у Гарвардскім універсітэце (з 1950 прафесар), адначасова ў 1968—81 прэзідэнт Нацыянальна-даследчыцкай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па фізіцы малекулярных і атамных пучкоў, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц, тэрмадынаміцы і статыстычнай механіцы. Адкрыў электрычны квадрупольны момант у дэйтрона (1940), вызначыў магнітныя моманты шэрагу ядзер, пратона і нейтрона, магнітны і электрычны дыпольны моманты дэйтрона. Распрацаваў метад прасторава разнесеных асцылюючых палёў (1956) і стварыў мазер на атамарным вадародзе (1960). Удзельнічаў у стварэнні высокадакладнага атмнага гадзінніка.
Remove ads
Узнагароды і членства
- Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1952)
- Медаль Лоўрэнса (1960)
- Прэмія Дэвісана - Джэрмера (1974)
- Медаль гонару IEEE (1984)
- Прэмія Рабі (1985)
- Прэмія Румфарда (1985)
- Медаль Комптана (1986)
- Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
- Медаль Эрстэда (1988)
- Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)
- Прэмія Вэнівара Буша (1995)
- Ганаровыя доктарскія ступені Заходняга рэзервовага ўніверсітэта Кейза, Мідлберы-каледжа, Оксфардскага ўніверсітэта, Ракфелераўскага ўніверсітэта, Чыкагскага ўніверсітэта, Універсітэта Сэсекса, Х'юстанскага ўніверсітэта і інш.
Зноскі
- Norman Foster Ramsey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Norman F. Ramsey Jr. // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Wineland D. Norman Ramsey (1915-2011). // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2011. — Vol. 480, Iss. 7376. — P. 182. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/480182A
- Norman Foster Ramsey, Jr. // Harvard University gazette — Harvard University, 2015. — ISSN 0364-7692 Праверана 26 жніўня 2017.
- 1940
- http://news.harvard.edu/gazette/story/2015/07/norman-foster-ramsey-jr/ Праверана 26 жніўня 2017.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 14 верасня 2018.
- https://www.academie-sciences.fr/archivage_site/academie/membre/Ramsey_Norman.htm Праверана 16 мая 2019.
- NNDB — 2002.
- https://www.aaas.org/fellows/historic Праверана 16 мая 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
