ФК Ньюкасл Юнайтэд
англійскі футбольны клуб з Ньюкасла-апан-Тайн From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ньюка́сл Юна́йтэд» (англ.: Newcastle United Football Club — «Аб’яднаны футбольны клуб Ньюкасла») — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Ньюкасл-эпон-Тайн, на паўночным усходзе Англіі. Заснаваны ў 1892 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Англіі, шасціразовы ўладальнік Кубка Англіі. Хатні стадыён «Юнайтэд», «Сент-Джэймс Парк», быў адкрыты ў 1880 годзе. Ён уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у Англіі і ўмяшчае каля 52 тысяч балельшчыкаў.
Клуб мае сталага суперніка «Сандэрленд», дэрбі з якім мае назву Тайр-Уірскае дэрбі і праводзіцца з 1898 года. Традыцыйнымі колерамі клуба ёсць чорна-белыя паласатыя кашулі, чорныя трусы і чорныя шкарпэткі. Іхная традыцыйная эмблема мае элементы гарадскога герба, які ўключае ў сябе двух марскіх канькоў.
Remove ads
Сімволіка
Эмблема
Бягучая эмблема «Ньюкасл Юнайтэд» была ўпершыню выкарыстана ў сезоне 1888/89[2]. Яе дызайн заснаваны на гербе горада, які знаходзіўся ў звароце яшчэ з XIV стагоддзя і быў афіцыйна прыняты ў 1954 годзе[3]. Як на гербе Ньюкасла, гэтак і на эмблеме мясцовага клуба намаляваныя два гіпакампусы, якія «адлюстроўваюць моцную ўзаемасувязь Тайнсайда з морам». У арыгінальным гербе горада «міфічныя марскія канькі» таксама выступаюць як захавальнікі замка Ньюкасла. Матыў гэтага замка знайшоў адлюстраванне і ў эмблеме «сарокаў» — у выглядзе вежы, якая сыбалізуе самы ранні перыяд у гісторыі горада[2][3]. Залаты леў на вяршыні гэтай вежы таксама прысутнічае на абодвух геральдычных знаках. Але калі на гербе Ньюкасла леў трымае вымпел з крыжам Святога Георгія на традыцыйным белым фоне, то для эмблемы футбольнага клуба гэты фон быў трансфарміраваны ў блакітны. Поўнае змяненне зведаў і шчыт — цэнтральны элемент эмблемы, чыё першапачатковае напаўненне замянілі чорна-белыя палосы з хатняй формы «Ньюкасла».
У якасці першай эмблемы, якую калі-небудзь выкарыстаў клуб, выступіў той жа герб Ньюкасла-эпон-Тайна: ён з’явіўся на кашулях у фінале Кубка Англіі 1920, а таксама на некалькіх гульнях Лігі ў наступным сезоне[4]. Працягваючы ўзнікаць на ўсіх кубкавых фіналах, герб больш не выкарыстоўваўся ва ўнутраным першынстве аж да 1969 года, калі ў некалькі змененым выглядзе стаў неад’емным атрыбутам формы «Ньюкасла».
Remove ads
Трафеі
- Чэмпіён Англіі: 4
- 1905, 1907, 1909, 1927
- Кубак Англіі: 6
- 1910, 1924, 1932, 1951, 1952, 1955
- Кубак УЕФА: 1
- 1969
- Кубак Інтэртота: 1
- 2006
Склад
Станам на люты 2024 года.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads