Ньёрд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ньёрд
Remove ads

Ньёрд (стар.-сканд.: Njörðr) — у скандынаўскай міфалогіі бог з ліку ванаў, бацька Фрэйра і Фрэі. Па адной з версій, больш ранняя яго іпастась апісана Тацытам пад імем багіні ўрадлівасці Нертус.

Thumb
Ньёрд

Ньёрд сімвалізуе вецер і марскую стыхію, але, як і іншыя ваны, перш за ўсё з’яўляецца богам урадлівасці. Пасля вайны асаў і ванаў ён становіцца закладнікам у асаў (у «Малодшай Эдзе» ужо часта прылічаецца да асаў) і пасяляецца ў Ноатуне (стар.-сканд.: Nóatún — «Карабельны двор»), які размешчаны, паводле «Малодшай Эды», на небе, але разам з тым у моры. Калі асы забіваюць волата Т’яці, Ньёрд жэніцца на яго дачцэ, багіні-паляўнічай Скадзі. Скадзі пагадзілася выйсці замуж за Ньёрда ў знак прымірэння з асамі, але не змагла жыць з ім у моры, дзе яе будзілі крыкі чаек, таму яны жывуць па дзевяць дзён у жытле Ньёрда — Ноатуне і столькі ж у Трумхейме, у горах, бо Скадзі любіць горы і ваўкоў. У «Прамовах Вафтрудзііра» («Старэйшая Эда») гаворыцца, што Ньёрд вернецца да ванаў у канцы свету.

Ньёрд багаты, мае ўладу над морам, ветрам і агнём, з’яўляецца заступнікам мараплаўства, рыбалоўства, палявання на марскіх жывёл.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads