Нэлі Аляксееўна Валынец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нэлі Аляксееўна Валынец (нар. 25 жніўня 1951, г. Мінск) — беларуская мастачка, працуе ў галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны.

Хуткія факты Нэлі Аляксееўна Валынец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 25 жніўня 1951 года ў Мінску. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1976 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года[1]. Жыве ў Мінску[1].

Творчасць

Працуюць у галіне габелена і мастацкага праектавання тканіны. Сярод асноўных твораў: габелен «Раніца» (Палац культуры аб’яднання «Бабруйскдрэў»), заслоны «Слонімскія перасветы» і «Святочная» (Палац культуры г. Слоніма), габелены «Вясёлка», «Жывая вада». Таксама стварыла серыю эталонаў у тэхніцы рамізнага ткацтва для Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва[1].

Яе творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і Гомельскім абласным краязнаўчым музеі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads