Нява (часопіс)
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Нява» — расійскі літаратурны часопіс. Выдаецца ў Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу) з красавіка 1955 года. Быў заснаваны на базе «Ленінградскага альманаха» ў якасці афіцыйнага органа Ленінградскай пісьменніцкай арганізацыі і аднаго з друкаваных органаў Саюза пісьменнікаў РСФСР. У часы СССР выходзіў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
У савецкі час у часопісе публікаваліся Міхаіл Зошчанка, Міхаіл Шолахаў, Веніямін Каверын, Лідзія Чукоўская, Леў Гумілёў, Дзмітрый Ліхачоў, Аляксандр Салжаніцын, Данііл Гранін, Фёдар Абрамаў, Віктар Канецкі, браты Стругацкія, Уладзімір Дудзінцаў, Васіль Быкаў і іншыя.
Да 1989 года на першай старонцы вокладкі часопіса размяшчаліся віды Ленінграда (малюнкі, фотаграфіка). З 1989 года яны публікаваліся на другой старонцы вокладкі.
Remove ads
Зноскі
- The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0130-741X
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads