Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Нясвіж. Заснаваны 24 верасня 1944 года пастановай Баранавіцкага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, адкрыты як педагагічнае вучылішча. Першы дырэктар — Арцём Пятровіч Саўчанка.
З 3 сакавіка 1946 года педвучылішча пачало насіць імя Якуба Коласа. Педагагічнае вучылішча функцыянавала 12 гадоў. За гэты перыяд было падрыхтавана каля 1000 настаўнікаў. У 1956 годзе Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа было закрыта, а яго навучэнцы пераведзены для далейшага навучання ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна[1]. Зноў адкрыта як вучылішча ў 1984 годзе, з 1994 года — каледж. У 2008 годзе вернута імя Якуба Коласа.
Remove ads
Спецыяльнасці
- Дашкольная адукацыя
- Пачатковая адукацыя
- Замежная мова
- Дызайн
- Турызм і гасціннасць
- Фізічная культура
Вядомыя навучэнцы
- Яўген Міклашэўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык
- Іван Дзмітрыевіч Ралько, беларускі літаратуразнавец
Вядомыя выкладчыкі
- Анатоль Майсеевіч Бардовіч (нар. 1928) — мовазнавец.
Зноскі
- Загад Міністэрства асветы БССР ад 26.06.1956 г.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads