Замкавая вежа (Нясвіж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замкавая вежа — помнік архітэктуры XVI ст. у Нясвіжы (вул. Міцкевіча), узор абарончых збудаванняў, які спалучае рысы беларускага абарончага дойлідства, стыляў готыкі і рэнесансу. Уваходзіць у комплекс былога кляштара езуітаў і знаходзіцца паўночным боку касцельнай агароджы[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў другой палове XVI ст. з цэглы ў сістэме абарончых сцен каля Замкавай брамы, знаходзілася ў гарадскім абарончым валу і звязвала замак з горадам[3].
Архітэктура
Першапачаткова складалася з нізкай шатровай брамы і высокай абарончай вежы. Вежа ўяўляе сабой квадратнае ў плане чатырох’яруснае збудаванне, завершанае шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі вырашаны як масіўны цокаль. Другі ярус, найбольш высокі, аформлены прамавугольнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прамавугольнымі нішамі. Трэці ярус мае на кожнай грані па 3 высокія арачныя праёмы, акаймаваныя арачнымі ліштвамі. Невялікі чацвёрты ярус мае на кожнай грані па 3 маленькія арачныя праёмы, завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам. Белыя атынкаваныя абрамленні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сцен, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1][2].
Замкавая вежа канструкцыйна пераклікаецца з вежай-званіцай Троіцкага касцёла збудаванай ў той жа час у мястэчку Чарнаўчыцы, якое як і Нясвіж належала Радзівілам[2].
Remove ads
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads