Нідараскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нідараскі саборmap
Remove ads

Нідараскі сабор (нарв.: Nidarosdomen) — лютэранскі сабор у Нідарасе (Тронхейм), гістарычна найбольш значная царква Нарвегіі, месца каранацыі нарвежскіх манархаў.

Узвядзенне сабора пачалося ў 1070 годзе на месцы пахавання Олафа Святога, які загінуў у бітве пры Стыкластадзіры (1030). Будаўніцтва было завершана прыблізна да 1300. Сабор неаднаразова гарэў, у выніку чаго некалькі разоў перабудоўваўся. Апошняя буйная рэстаўрацыя пачалася ў 1869 і афіцыйна завяршылася толькі ў 2001 годзе.

Сабор выкананы ў гатычным і раманскім стылі. Яго заходні фасад дэкараваны фігурамі манархаў, святых і выявамі Хрыста, а інтэр’ер упрыгожваюць вітражы, устаноўленыя ў XX стагоддзі. У храме таксама знаходзяцца два органа і мошчы святога Эйстэйна Ерлендсана. Сёння сабор з’яўляецца папулярнай турыстычнай славутасцю Тронхейма: штогод яго наведваюць больш за 40 000 турыстаў з усяго свету.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads