Ніканор Зіноўевіч Назаранка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніканор Зіноўевіч Назаранка (28 ліпеня 1896, Церская[d] — 1962) — вучоны-педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кандыдат педагагічных навук (1939), дацэнт (1940).
Remove ads
Біяграфія
Ніарадзіўся ў 1896 годзе ў станіцы Церская ў сям’і казака.
Працаваў загадчыкам пачатковага вучылішча ў сяле Хасаў-Юрт (1914—1918), загадчыкам пачатковага вучылішча станіцы Прахадная (1918—1920), намеснікам старшыні і старшынёй Церскага валаснога камітэта (1920—1921), настаўнікам дзіцячага дома ў горадзе Сергіеў (1922—1923).
Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі (1923—1928), пасля заканчэння якога, працаваў у народнай гаспадарцы СССР.
У 1934 скончыў Вышэйшы камуністычны інстытут асветы і зноў стаў працаваць у сістэме адукацыі. У 1935 годзе атрымаў пасаду дацэнта ў Краснаярскім педагагічным інстытуце.
З верасня 1940 года становіцца дацэнтам, а затым і загадчыкам кафедры педагогікі Магілёўскага педагагічнага інстытута, адначасова яго прызначаюць намеснікам дырэктара Інстытута па вучэбнай і навуковай рабоце.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 года пайшоў на фронт, служыў у шэрагах савецкай арміі да верасня 1945 года. Пасля заканчэння службы быў прызначаны дацэнтам і загадчыкам кафедры Курскага педагагічнага інстытута.
Са студзеня 1947 года працягвае сваю працоўную дзейнасць у Магілёўскім педагагічным інстытуце ў якасці намесніка дырэктара па навуковай і вучэбнай рабоце (загад № 1153/да ад 22 чэрвеня 1947 г.), дырэктара Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага і настаўніцкага інстытута (загад № 476/да ад 6 жніўня 1949 г.), загадчыка кафедры педагогікі (дазволена загадам № 7 па Міністэрству асветы Беларускай ССР ад 14 сакавіка 1949 г. выконваць абавязкі загадчыка кафедры па сумяшчальніцтве) да 1957 года, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі (1957—1961). Будучы загадчыкам кафедры, клапаціўся пра павышэнне якасці вучэбна-выхаваўчага працэсу, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці інстытута, працаваў над доктарскай дысертацыяй «Арганізацыя і развіццё ўсеагульнага навучання ў РСФСР».
Remove ads
Узнагароды
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads