Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка
актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка (8 мая 1933, Віцебск[1] — 15 сакавіка 2024[1], Мінск) — беларуская артыстка балета. Народная артыстка БССР (1964).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’я дзяржаўнага службоўца, таму сям’я часта пераязджала, у 1933 годзе жыла ў Ленінградзе, пазней у Растове-на-Доне, у 1940 годзе ў Маскву, дзе бацька працаваў у наркамаце Ваенна-марскіх сіл.
У 1943 годзе Ніна Давыдзенка здала ўступныя іспыты ў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская акадэмія харэаграфіі), якая напярэдадні вярнулася з эвакуацыі. Падчас вучобы Давыдзенка танчыла ў спектаклях савецкіх харэографаў Асафа Месерэра і Касьяна Галейзоўскага.
Пасля заканчэння вучылішча, па размеркаванні, у 1951 годзе Ніна Сцяпанаўна накіравана ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета), на сцэне якога танцавала больш за 20 гадоў.
У 1953 годзе балерына атрымала галоўную партыю Ларысы ў пастаноўцы «Аповесць пра каханне» Васіля Залатарова. Гэтая праца адкрыла ёй дарогу да вяршынь творчасці. Пазней Ніна Давыдзенка выканала вядучыя партыі ў трох балетах Чайкоўскага — «Лебядзінае возера» (Адэта-Адылія), «Шчаўкунок» (Маша) і «Спячая прыгажуня» (Аўрора). У 1955 годзе, ужо як салістка балета, атрымала званне Заслужанай артысткі Беларускай ССР, а ў 1964 годзе — Народнай артысткі БССР. У 1957 годзе атрымала прэмію Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета. З 1963 года член КПСС.
У 1973 годзе Ніна Сцяпанаўна Давыдзенка завяршыла кар’еру танцоркі, але не сышла з балета. Наступныя дзесяць гадоў была педагогам-рэпетытарам у Вялікім тэатры Беларусі, затым займала тую ж пасаду ў Тэатры музычнай камедыі. Адной са знакамітых яе вучаніц — Народная артыстка Беларусі Інэса Душкевіч.
У 1988—2000 гадах Ніна Давыдзенка была мастацкім кіраўніком студыі класічнага танца «Арабеск» Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. Адначасова працавала ў Акадэміі музыкі, была рэпетытарам па балеце фальклор-тэатра «Госціца». Затым выкладала ў харэаграфічным каледжы класічны танец, дзе працавала да смерці.
Памерла 15 сакавіка 2024 года ва ўзросце 90 гадоў[2].
Remove ads
Партыі ў балеце
- Ларыса («Аповесць пра каханне» В. Залатарова),
- Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г. Вагнера),
- Наталька («Выбранніца» Я. Глебава),
- Эгіна («Спартак» А. Хачатурана),
- Адэта — Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага),
- Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на музыку І. Штрауса)
- Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова),
- Золушка («Золушка» С. Пракоф’ева),
- Жызэль («Жызэль» А. Адана),
- Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса).
Remove ads
Зноскі
- Памерла Ніна Давыдзенка . Наша Ніва (15 сакавіка 2024). Праверана 16 сакавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads