Ніна Цімафееўна Лебедзева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ніна Цімафееўна Лебедзева (6 красавіка 1925, г. Вятка, Расія — ?) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Хуткія факты Ніна Цімафееўна Лебедзева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949).

Працавала ў Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце (1949—1952); Данецкім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1952—1961; у 1958—1961 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў); Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1961—1968, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1968—1994; у 1980—1989 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне гігіенічных аспектаў фізічнага выхавання як найбольш эфектыўнага натуральнага сродка забеспячэння гарманічнага развіцця і здароўя растучага арганізма; аздараўленчае ўздзеянне фізічнага выхавання дзяцей, якія пражываюць у зонах, забруджаных радыенуклідамі.

Remove ads

Узнагароды

медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакі «Выдатнік народнай адукацыі», «Выдатнік аховы здароўя».

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads