Обша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Обша (руск.: О́бша) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Смаленскай і Цвярской вобласці, упадае ў раку Мяжу (Мёжу).
Remove ads
Назва
Назва Обша балцкага паходжання.
Звязана з прускім abse, латышскім apse «асіна», таксама з фанетычна трохі далейшым літоўскім apušė, epušė «асіна». Далей да індаеўрапейскага apsā «асіна»[2].
Тут жа сама на Верхнім Падзвінні, каля Таропца назва-дуплет Обжа (прыток Таропы), якая разам з назвай ракі Вобжа на Верхнім Павоччы — ад той жа «асінавай» асновы *Abš-[3].
Таго ж паходжання літоўскія «асінавыя» водныя назвы тыпу Apšė, Apsingė, Apsuona, Apušė[4], латышскія Apsa, Apse, Apšas[5], назва возера Опса (< *Apsas).
У сярэднім цячэнні Обшы, каля горада Белы, балцкія назвы у яе прытоку Нача з прытокамі Рэкта, Вейна, Вішанка, Лебасціна (рэкі з назвамі «Цякучая», «Арэхавая», «Звілістая», «Плыткая», «Павольная»).
Апроч Обшы, у Мёжу ўцякаюць буйнейшыя рэкі з «дрэвавымі» назвамі Бяроза і Ельша. Назва Ельша ад латышскага elkšnis, elksnis, літоўскага alksnis «вольха» (адкінуўшы ўстаўное -k- і суфіксальнае -n-, балцкая аснова elš-, els-, als-, ад якой таксама назва Ольса). Назва Бяроза таксама можа быць калькай ад літоўскага beržas «бяроза»[6].
Назва Обшы значыць «Асінавая». Побач з ёй у дзвінскую Мёжу цякуць рэкі «Бярозавая» і «Альховая».
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня — 153 км, плошча басейна — 2080 км², сярэдні расход вады за 47 км ад вусця — 11,5 м³/с. Належыць да басейна Заходняй Дзвіны і Балтыйскага мора, найбуйнейшы населены пункт — горад Белы.
Самыя вялікія прытокі — Белая, Нача (левыя); Льба (правы).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads