Обі-Ван Кенобі (тэлесерыял)
тэлесерыял From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Обі-Ван Кено́бі» (англ.: Obi-Wan Kenobi) — амерыканскі міні-серыял, створаны для стрымінгавага сэрвіса Disney+ і прысвечаны аднайменнаму персанажу сусвету «Зорных войнаў». Рэжысёрам серыяла выступіла Дэбара Чоў , шоуранерам стаў Джобі Харальд . Юэн Мак-Грэгар выступіў у якасці выканаўчага прадзюсара серыяла і вярнуўся да ролі Обі-Вана Кенобі. Хейдэн Крыстэнсен , Джоэл Эдгертан і Боні Піс таксама вярнуліся да сваіх роляў з кінасерыі.
Гісторыя разгортваецца праз дзесяць гадоў пасля падзей фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў».
Першапачаткова праект распрацоўваўся як поўнаметражны спін-оф, які павінен быў зрэжысіраваць Стывен Долдры па сцэнарыі Хусейна Аміні , аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (2018) праект пра Обі-Вана быў перапрацаваны ў міні-серыял. Удзел Мак-Грэгара быў пацверджаны ў жніўні 2019 года, а праз два месяцы Дэбара Чоў атрымала рэжысёрскае крэсла. Вытворчасць мусіла пачацца ў ліпені 2020 года, аднак за паўгады да прызначанага тэрміну была пастаўлена на паўзу, паколькі кіраўніцтва Lucasfilm засталося незадаволена сцэнарыямі эпізодаў. У красавіку 2020 года сцэнарыст Джобі Харальд быў наняты для перапісвання сцэнарыя, а ў сакавіку 2021 года было абвешчана пра папаўненне акцёрскага складу. Здымкі з выкарыстаннем тэхналогіі відэасцяны StageCraft пачаліся ў маі ў Лос-Анджэлесе і завяршыліся ў верасні. Кампазітар фільмаў пра «Зорныя войны» Джон Уільямс напісаў загалоўную тэму для серыяла, у той час як асноўны саўндтрэк напісала Наталі Холт , стаўшы такім чынам першай жанчынай-кампазітарам, прыняўшым удзел у працы над ігравымі праектамі па матывах «Зорных войнаў».
Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Обі-Ван Кенобі» адбылася 27 мая 2022 года. Серыял складаецца з шасці эпізодаў і завяршыўся 22 чэрвеня 2022 года.
Remove ads
Сюжэт
Падзеі сэрыяла адбываюцца праз 10 гадоў пасля знішчэння Ордэна джэдаяў і заснавання Галактычнай Імперыі . Обі-Ван Кенобі хаваецца на Татуіне. Ён вядзе адасобленае жыццё і амаль не кантактуе з іншымі людзьмі, каб не выявіць сябе. Обі-Ван прыглядвае за юным Люкам Скайуокерам і назірае, як дзіцё расце. Аднаго разу на Татуіне прызямляецца карабель інквізітараў. Яны шукаюць джэдая, які па неасцярожнасці дапамог мясцоваму карчмару. Аднак у аднаго з членаў атрада ёсць іншая мэта — Обі-Ван. Усе дзесяць гадоў герой знаходзіцца ў вышуку, і для некаторых інквізітараў злавіць легендарнага джэдая стала неадчэпнай ідэяй.
Remove ads
Акцёрскі склад
Юэн Мак-Грэгар | – Обі-Ван Кенобі |
Руперт Фрэнд | – Гранд-інквізітар |
Сон Кан | – Пяты брат |
Мозес Інгрэм | – Рэва Севандэр / Трэцяя сястра |
Бэні Сафдзі | – Нары |
Джоэл Эдгертан | – Оўэн Ларс |
Боні Піс | – Беру Уайтсан Ларс |
Сімона Кесел | – Брэя Аргана |
Віўен Ліра Блэр | – Лея Аргана |
Флі | – Вект Нокру |
Джымі Смітс | – Бэйл Аргана |
Марысе Альварэс | – Нішэ |
Рыа Кілстэд | – Чацвёртая сястра |
Кумэйл Нанджыані | – Хажа Эстры |
Хейдэн Крыстэнсен | – Энакін Скайуокер / Дарт Вейдэр |
Індзіра Варма | – Ціа, імперскі афіцэр |
Remove ads
Спіс серый
Зноскі
- https://www.starwars.com/news/future-lucasfilm-projects-revealed Праверана 13 снежня 2020.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 снежня 2020.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 сакавіка 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads