Ойра

народны танец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«О́йра» ці «Ойра-ойра» — парны побытавы танец памерам 3/4 такту, тэмп умерана хуткі. На Беларусі з'явіўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Атрымаў папулярнасць ва Усходняй Еўропе.

Хуткія факты Ойра, Кірунак: ...

Апісанне

Выконваецца ў парах па коле. Блок рухаў паўтараецца некалькі разоў запар: плясканне ў далоні, простыя крокі, сінхроннае выцягванне нагі на «насок-абцас», загляданне адзін аднаму ў твар ды іншыя. Выканаўцы падчас танцу часта выгуквалі «ой-ра!», адкуль і паходзіць назва танцу. Пазней з'явіліся таксама і прыпеўкі:

Што за танец ойра, ойра!
Да чаго ж ты стройна, стройна…

Сучаснасць

У канцы 80-х з актывізацыяй адраджэнскага руху танец ізноў пачаў адраджацца ў Беларусі ўжо паводле прыбалтыйскага ўзору[1] — трохкрокі, стуканні аднайменнымі нагамі (правымі, пасля левымі), тое ж з плячыма і ўрэшце бака́мі[2]. Пры гэтым прыгаворваюць «Ойра-ойра!»[3]

Зноскі

  1. Аляксандра Дорская.. Танцы пасля «Жар-птушкі»(недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 7 верасня 2015.
  2. Ойра-ойра (литовский вариант) (руск.)(недаступная спасылка). Вокзал. Вокруг света в 80 танцев (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2018. Праверана 7 верасня 2015.
  3. gorynlexx.. Ойра (руск.). quay_dances. LiveJournal (1 лістапада 2013).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads