Олаф Хокансан

кароль Даніі (1376—1386) і Нарвегіі (1380—1386) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 13701387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV.

Хуткія факты Олаф Хокансан, манарх Даніі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[3], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год.

Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль.

У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе

Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб’яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія.

Remove ads

Зноскі

  1. Olaf IV Haakonsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lundy D. R. Oluf II Haakonsson, King of Denmark and Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. Olaf IV Haakonsson (англ.)(недаступная спасылка). Encyclopædia Britannica, Inc.. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 31 мая 2013.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads