Оле Крыстэнсен Ромер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Оле Крыстэнсен Ромер
Remove ads

Оле (Олаф) Крыстэнсен Ромер[4] (ням.: Ole Christensen Rømer; 25 верасня 1644, Орхус — 19 верасня 1710, Капенгаген) — дацкі астраном, першым змерыў хуткасць святла (1676).

Хуткія факты Олі Крыстэнсен Ромер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1681 г. Ромер вярнуўся на радзіму. Зрабіўшыся прафесарам матэматыкі ў Капенгагенскім універсітэце, Ромер заняўся ўладкаваннем мясцовай астранамічнай абсерваторыі, якая, дзякуючы яго працам, хутка заняла вельмі бачнае месца ў навуцы. Ромер вынайшаў некалькі астранамічных інструментаў: паўднёвую трубу, мерыдыяннае кола, экватарыял з гадзінным колам і дугой скланенняў і некаторыя іншыя. З дапамогай іх ён зрабіў цэлы шэраг выдатных даследаванняў: вызначыў скланенні і прамыя узыходжанні больш за 1000 зорак; рабіў на працягу 17 або 18 гадоў назіранні, якія, на яго думку, павінны былі прывесці да вызначэння гадавых паралаксаў нерухомых зорак і інш.

У 1728 г. пажар знішчыў абсерваторыю. Вучню і пераемніку Ромера па кіраванні абсерваторыяй, Гарэбаву, удалося выратаваць толькі нязначную частку рукапісаў Ромера, што затым ў 1735 годзе было ім надрукавана ў яго творы «Basis Astronomiae, seu Astronomiae pars mechanica».

У 1705 году Ромер быў прызначаны на пасады паліцмейстара і бургамістра ў Капенгагене, якія займаў затым да самай сваёй смерці з вялікай карысцю для горада.

Ромер належыць таксама заслуга ўвядзення ў Даніі ў 1710 годзе грыгарыянскага календара. Пасля вяртання Ромера на радзіму ў друку з'явіліся толькі два належаць яму твора — абодва ў «Miscellanea Berolinensia»: «Descriptio luminis borealis» (I, 1710) і «De instrumento astronomicis observationibus inserviente a se invento» (III, 1727).

Remove ads

Зноскі

  1. Ole Rømer // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3362041'></a>
  2. Römer, Ole (Olaus, Olaf) Christensen // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. BBC Programme Catalogue
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4834894'></a>
  4. Напісанне прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С. 405.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads