Олізб

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Олізб (ад стар.-грэч.: ολισβος) — тэрмін, які сустракаецца ў старажытнагрэцкіх крыніцах і азначае фалаімітатар. Вырабляўся ў Старажытнай Грэцыі з скуры або тэракоты. Выраб адбываўся ў асноўным у горадзе Мілет, адкуль ішоў экспарт ў розныя краіны. Вырабам олізбаў з большага займаліся рамеснікі, якія спецыялівазаліся на абутку.

Этымалогія

Слова «ὄλισβος» верагодна паходзіць ад дзеяслова «слізгаць» (ад стар.-грэч.: ὀλίσθω). На думку даследчыка Макса Нэльсана, тэрмін першапачаткова не абазначаў дзілда і не з’яўляўлся асноўнай назвай для гэтага прадмета. Хутчэй за ўсё першаснае значэнне было звязана з музычным інструментам і ўжо пазней, у творчасці паэта Краціна[en], атрымала пераносны сэнс, звязаны з фалічным аб’ектам[1].

Згадванне ў антычных крыніцах

Найбольш раннія згадкі олізба сустракаюцца ў Арыстафана (Лісістрата[en]), дзе ён апісваў выкарыстанне прыбора ў камічным сэнсе[2].

У візантыйскай энцыклапедыі Суда[en] тэрміну Олізб даецца акрэсленне «скураныя геніталіі» (стар.-грэч.: ἀνδρείους δέρματινους). Таксама ў ёй са спасылкай на Арыстафана адзначаецца, што імі карысталіся міляцянкі і аўдавелыя жанчыны[2].

У сваіх літаратурных сцэнках «Мімах» старажытнагрэцкі паэт Герод[en] апісаў дыялог двух жанчын, якія абмяркоўвалі куплю Олізба ў гандляра[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads