Оравілская плаціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оравілская плаціна (англ.: Oroville Dam) — збудаванне на рацэ Фетэр на ўсход ад горада Оравіл, штат Каліфорнія, ЗША; утварае вадасховішча Оравіл. Земляны насып плаціны дасягае вышыні 235 метраў, дамба з’яўляецца самай высокай у ЗША.
Будаўніцтва было ініцыявана ў 1961 годзе, земляны насып завершаны ў 1967, само будаўніцтва ў 1968 годзе. Плаціна ўрачыста адкрыта 4 мая 1968 года.
Remove ads
Аварыя 2017 года


Дамба абсталявана асноўным і аварыйным вадаскідамі. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з 2006 года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.[3] Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі.
У пачатку лютага 2017 года ўзровень вадасховішча пачаў хутка расці ў сувязі з моцнымі дажджамі[4][5]. Было прынята рашэнне пачаць актыўны скід вады.[6] 7 лютага 2017 года пачалося разбурэнне бетоннага жолаба асноўнага вадаскіда і размыванне асадкавых парод вакол вадаскіда. Да 10 лютага размыў вырас да 90 метраў у шырыню, 150 метраў у даўжыню і 14 метраў у глыбіню. Тым не менш, скід вады працягнуўся ў сувязі з перапаўненнем вадасховішча. Пачалася падрыхтоўка да переліву вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда плаціны. 11 лютага вада пайшла праз грэбень аварыйнага вадаскіда, і пачалася эрозія грунтавога падмурка пад аварыйным вадаскідам[7][8]. Эрозія апынулася вышэй за чакаемую, і 12 лютага было прынята рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва ніжэй па плыні, якое магло пацярпець у выпадку размыву і разбурэння сценак аварыйнага вадаскіда[9]. Для зніжэння рызыкі дадаткова павялічылі паток праз асноўны вадаскід, і да вечара 12 лютага ўдалося спыніць паток праз грэбень. Тым не менш, захоўваецца рызыка поўнага разбурэння асноўнага вадаскіда і страты кантролю над дамбай.
Да 13 лютага было эвакуявана 188 тыс. чалавек[10]. Падмурак аварыйнага вадаскіда пачалі засыпаць мяшкамі з пяском і камянямі з верталётаў для зніжэння рызыкі размыцця пры магчымых паўторных перахлёстах[11].
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- National Inventory of Dams — 1975.
- Владимир Смирнов (2017-02-13). "«Власти знали об опасности»: как в сети реагируют на разрушающуюся плотину в Калифорнии"(руск.). RT. Праверана 2017-02-14.
- "В интернете появилась прямая трансляция с аварийной плотины в Калифорнии"(руск.). Інтэрфакс. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , Інтэрфакс (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
- "В окрестностях самой высокой дамбы в США объявили эвакуацию"(руск.). bbc.com. 2017-02-13. Праверана 2017-02-14.(руск.) , bbc.com (2017-02-13). Праверана 14 лютага 2017.
- Schmidt, Samantha and Hawkins, Dave (2017-02-13). "'NOT a drill': 188,000 evacuated, emergency declared, as Calif's massive Oroville Dam threatens floods". Washington Post. Праверана 2017-02-13.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - "Tons Of Rocks Bolster Failing Oroville Dam Spillway". CBS Bay Area. 2017-02-13. Праверана 2017-02-13.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads