Ордэн Герояў Нябеснай Сотні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́рдэн Геро́яў Нябе́снай Со́тні (укр.: Орден Героїв Небесної Сотні) дзяржаўная ўзнагарода Украіны для адзначэння асоб «за грамадзянскую мужнасць, патрыятызм, адстойванне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадскую дзейнасць ва Украіне, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу, выяўленыя пад час Рэвалюцыі годнасці (лістапад 2013 года — люты 2014 года), іншых падзей, звязаных з абаронай незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Хуткія факты Ордэн Герояў Нябеснай Сотні, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Апісанне

Знак ордэна вырабляецца са серабра і мае форму прамога раўнабаковага крыжа з аднолькавымі асновамі на яго канцах (крыж-патэнт). Крыж пакрыты паўпразрыстай блакітнай эмаллю, са срэбнай аблямоўкай па перыметру. У цэнтры крыжа — выява нябёснага воіна ў даспехах з мячом і шчытом. Усе выявы рэльефныя. На адваротным баку ордэна размешчаны надпіс рэльефнымі літарамі «СВОБОДА ТА ГІДНІСТЬ» і выгравіраваны нумар знаку.

Памер крыжа паміж супрацьлеглымі канцамі — 36 мм. З дапамогай кальца з вушкам ордэн злучаецца з прамавугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з жоўтай паласой пасярэдзіне. Шырыня стужкі — 28 мм, шырына паласы — 3 мм. Памеры калодкі: вышыня — 45 мм, шырыня — 28 мм.

Планка крыжа ордэна Герояў Нябеснай Сотні ўяўляе сабой прамавугольную металёвую пластынку, абцягнутую тканінай, як на калодцы ордэна. Памер планкі: вышыня — 12 мм, шырыня — 24 мм.

Remove ads

Узнагароджанне

Ордэн зацверджаны законам Вярхоўнай Рады Украіны 1 ліпеня 2014 года. Статут і выгляд ордэна зацверджаны ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 3 лістапада 2014 года.

Адзінае пакуль узнагароджанне ордэнам адбылося 27 лістапада 2014 года. Усе асобы былі ўзнагароджаны пасмяротна.

  1. Міхаіл Жызнеўскі[1][2]  Беларусь
  2. Давід Кіпіяні[1][2]  Грузія
  3. Зураб Хурція[1][2]  Грузія
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads