Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча (польск.: Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974, як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 года Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн з’яўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасцю ўняслі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэнне аб узнагароджанні ордэнам прымаецца прэзідэнтам Польшчы.
Remove ads
Класы
- 1974—1991 (Польская Народная Рэспубліка):
- З 1992 (Рэспубліка Польшча):
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads