Ордэн Заслуг (Венгрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Венгрыі за вайсковыя і дзяржаўныя заслугі.
Remove ads
Гісторыя
Ордэн быў заснаваны 14 чэрвеня 1922 года. Пасля прыходу ў 1946 годзе да ўлады камуністаў ордэн быў захаваны ва ўзнагароднай сістэме дзяржавы, але пасля змены Канстытуцыі ў 1949 годзе, і з увядзеннем новай назвы дзяржавы: «Венгерская Народная Рэспубліка», былі зменены назва ордэна, статут і яго дызайн.
У 1991 годзе ордэн быў адноўлены ў ранейшым статуце, з невялікімі зменамі ў першапачатковым дызайне.
Remove ads
Ступені
1922 год:
- Вялікі Крыж са Святой Венгерскай Каронай
- Вялікі Крыж
- Вялікі Камандорскі Крыж
- Камандорскі Крыж
- Афіцэрскі Крыж
- Рыцарскі Крыж
1991 год:
Ордэнскі ланцуг са знакам Вялікага Крыжа
Вялікі Крыж
Камандорскі Крыж з зоркай
Камандорскі Крыж
Афіцэрскі Крыж
Кавалерскі Крыж
Ордэн мае два тыпы, за грамадзянскія заслугі і за ваенныя заслугі, якія адрозніваюцца колерам акантоўкі крыжоў ордэна і ордэнская стужка:
- за грамадзянскія заслугі — стужка цёмнага зялёнага колеру з белай і чырвонай палоскамі па краях
- за ваенныя заслугі — стужка чырвонага колеру з белай і зялёнай палоскамі па краях.
Remove ads
Галерэя
- Зорка Вялікага Крыжа са Святой Венгерскай Каронай (1922)
- Зорка Вялікага Крыжа (1922)
- Зорка Вялікага Крыжа (1991, за ваенныя заслугі)
- Знак Вялікага Крыжа на ланцугу (2000, за грамадзянскія заслугі)
- Зорка Вялікага Крыжа (2000, за грамадзянскія заслугі)
- Для параўнання: знакі Кавалерскай ступені за грамадзянскія заслугі 1945 і 1991 гадоў
- Камандорскі крыж за грамадзянскія заслугі
- Сімвалы (ордэнская планка і разетка) афіцэрскай ступені ордэна за грамадзянскія заслугі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads