Ордэн Зялезнага Рыцара
вайсковая ўзнагарода рады БНР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Зялезнага Рыцара, або Ордэн Жалезнага Рыцара — вайсковая ўзнагарода рады БНР.
Remove ads
Гісторыя
Ордэн зацверджаны 1 верасня 1949 года дэкрэтам прэзідэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка. Ордэн Зялезнага Рыцара быў прызначаны для «адзначэньня ваенных ці вайсковых заслугаў» і быў узнагародай «выдатных ваенных учынкаў». Гэтую ўзнагароду меў права надаваць галоўны камандовец беларускага войска, або ў мірны час — былы галоўны камандовец. Аднак на пачатку 1950-х гадоў галоўнага камандоўца не было, таму «капітулу ордэну „Зялезнага Рыцара“» часова замяняў прэзідэнт Рады БНР. Статут ордэна быў зацверджаны і пачаў дзейнічаць з 6 жніўня 1951 года.
Аднак пакуль не вядома, ці была вырабленая гэтая ўзнагарода, ці яна засталася толькі праектам. У беларускай газеце «Бацькаўшчына», якая выдавалася ў Мюнхене, у нумары за 24 лютага 1952 года быў пададзены толькі малюнак ордэна, а таксама статут. У гэтай публікацыі былі таксама і іншыя ўзнагароды БНР. Паводле гэтай жа газеты гэтым медалем ужо былі ўзнагароджаныя:
- Міхал Вітушка — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-га класу.
- Усевалад Родзька — Ордэнам Зялезнага Рыцара 3-га класу.
- Маёр Саха — Ордэнам Зялезнага Рыцара 4-га класу.
- 3-ы Камандоўцы асобных аддзелаў і адзін афіцэр сувязі — Ордэнамі Зялезнага Рыцара 4-га класу
Remove ads
Апісанне
Ордэн Зялезнага Рыцара мае чатырохканцовы крыж, пасярэдзіне якога дзве скрыжаваныя шаблі. Ордэн выконваецца з золата, срэбра ці бронзы, шаблі на ім з таго ж матэрыялу, што і ордэн. На променях крыжа літары «Б. Н. Р.» Адваротны бок ордэна як пярэдні, але без літараў і шабляў і з парадкавым нумарам. Стужка чырвонага (цёмнага) і зямельнага (бурага) колеру, зложаная трохвугольнікам. На стужцы дзве скрыжаваныя шаблі, як і на ордэне.
Remove ads
Ступені
Ордэн падзяляўся на пяць класаў, а таксама на:
- Вялікі Крыж
- Камандорскі Крыж
- Кавалерыйскі Крыж
- Залаты Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
- Срэбны Крыж ордэна Зялезнага Рыцара
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads