Ордэн Караля Таміслава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Караля Таміслава (харв.: Velered kralja Tomislava), поўная назва — «Вялікі Ордэн Караля Таміслава са стужкай і вялікай ранішняй Зоркай» (харв.: Velered kralja Tomislava s lentom i Velikom Danicom) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Харватыя. Уручаецца кіраўнікам дзяржаў ці кіраўнікам важных арганізацый за спрыянне ўсталяванню суверэнітэту Рэспублікі Харватыя, выключны ўнёсак у яе міжнародную рэпутацыю і статус ці вялікія дасягненні ў развіцці міжнародных адносін паміж Харватыяй і краінай ці арганізацыяй узнагароджанага.
Звычайна ордэн уручаецца асабіста Прэзідэнтам Харватыі, часам Прэзідэнтам Сабара (харвацкага парламента). Ордэн мае толькі адну ступень. Названы ў гонар караля Таміслава I, першага караля Харватыі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads