Ордэн Святога Станіслава
польская ўзнагарода ў 1765—1831 гадах, расійская — у 1831—1917 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн Рэчы Паспалітай, уведзены каралём Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 года. Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 годзе расійскі імператар Аляксандр І захаваў ордэн як узнагароду для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
У 1831 годзе ордэн уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў.
Remove ads
1765—1831
Ордэнскае свята адзначалася 8 мая.
Стужка ордэна была чырвонай з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
У 1765—1831 гадах ордэнам узнагароджана 1762 чалавекі (паводле іншых звестак — 1774).
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
1831—1917
Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў як малодшы старшынством у іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 годзе падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджвалі цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі.
У 1917 года ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. — Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
- Norbert Wójtowicz Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława. — Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2
Спасылкі
- С. Шишков, «Награды России. 1698—1917 гг.», т. 2 Архівавана 3 лютага 2009.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads