Оркус (міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́ркус (Орк; лац.: Orcus) — рымскі бог смерці. Верагодна, першапачаткова быў адным з дэманаў ці мелкіх багоў замагільнага свету ў этрускаў, потым стаў лічыцца ўладаром замагільнага свету. Пазней аблічча Оркуса злілося з іншым богам, Дзіс Патэрам, а яшчэ пазней абодва гэтых бога канчаткова растварыліся ў абліччы бога Плутона, рымскага аналага грэчаскага Гадэса (Аіда).

Этрускі ўяўлялі Оркуса ў выглядзе барадатага дэмана, пакрытага поўсцю і зрэдку крылатага; гэты дух уносіў душы ў замагільны свет[1]. Верагодныя старажытнейшыя варыянты імя гэтага бажаства — Uragus ці Urgus, якія азначаюць «надзіральнік» ці «паганяты», але гэтая этымалогія з’яўляецца дастаткова сумнеўнай[2].

У гонар Оркуса названы адзін з найбольш вядомых часопісаў, арыентаваных на прадстаўнікоў гатычнай субкультуры, які выдаецца ў Германіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Antolín. P.256.
  2. Keightley. — P. 527.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads