Отніэл Чарлз Марш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Отніэл Чарлз Марш (англ.: Othniel Charles Marsh; 1831—1899) — амерыканскі палеантолаг, прафесар палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта (1866).
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1874), у 1883—1895 гадах прэзідэнт Акадэміі[8].
Remove ads
Біяграфія
Отніэл Чарлз Марш нарадзіўся 29 кастрычніка 1831 года ў Локпарце , штат Нью-Ёрк. У 1860 годзе скончыў Ельскі каледж, затым вывучаў геалогію і мінералогію ў Шефільдскай школе навук, пасля чаго вывучаў палеанталогію і анатомію ў Берліне, Гейдэльбергу і Брэслаў. У 1866 годзе вярнуўся ў Злучаныя Штаты і быў прызначаны прафесарам палеанталогіі хрыбетных Ельскага ўніверсітэта. Ён пераканаў свайго дзядзьку, Джорджа Пібадзі, стварыць пры гэтым універсітэце Музей натуральнай гісторыі Пібадзі.
У 1868 годзе пачаў раскопкі ў Скалістых гарах. Усяго ён апісаў больш за 400 відаў выкапневых жывёл, у тым ліку 86 відаў дыназаўраў, уключаючы брантазаўра і апатазаўра (цяпер аднесеных да аднаго роду), трыцэратапса і таразаўра (выдзеленых ім у сямейства цэратапсід), дыпладока, стэгазаўра, алазаўра, надазаўра і інш., а таксама птэразаўраў, ранніх коней, першых птушак (гесперорніс, іхтыорніс) і г. д. Яго імем названы род птушкатазавых дыназаўраў — атніелія.
На ніве пошукаў закамянеласцяў, праславіўся таксама сваёй непрымірымай варожасцю і суперніцтвам з Эдвардам Копам («касцяныя войны»), якая пачалася з таго, што ён паказаў на памылку Копа (пры рэканструкцыі знойдзенага ім плезіязаўра які прыняў хвост жывёлы за шыю).
У 1877 годзе Геалагічнае таварыства Лондана прысудзіла навукоўцу ганаровую ўзнагароду — медаль Бігсбі.
Вучоны памёр 18 сакавіка 1899 года.
- Фота 1872 года, на ёй амерыканскі палеантолаг Отніэл Чарлз Марш (у цэнтры, задні шэраг) і памочнікі-рабочыя. На фота: (у першым шэрагу, седзячы на крайні злева) Томас Х. Расэл (Thomas H. Russell), пазней прафесар (клінічнай хірургіі) у Ельскім універсітэце 29 гадоў і асабісты лекар Марша. Яны выявілі амаль ідэальны шкілет Hesperornis regalis
Remove ads
Зноскі
- Othniel Charles Marsh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. Othniel Charles Marsh // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Марш Отниел Чарлз // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429. Праверана 26 лютага 2017.
- Марш Отниел Чарлз // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1974. — Т. 15 : Ломбард — Мезитол. — С. 429. Праверана 28 верасня 2015.
- Find a Grave — 1996.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 17 верасня 2021.
- Geni.com — 2006.
- Othniel Marsh (англ.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads