Павел Антонавіч Каўрыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Антонавіч Каўрыга (нар. 18 чэрвеня 1946, в. Кайцені, Маладзечанскі раён) — беларускі вучоны ў галіне кліматалогіі, аграметэаралогіі і экалогіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1946 годзе ў в. Кайцені Маладзечанскага раёна.
Скончыў геаграфічны факультэт БДУ, працаваў асістэнтам, затым дацэнт кафедры агульнага землязнаўства. У 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Меліярацыя клімату глебаў асушаемых тэрыторый». Праходзіў навуковую стажыроўку ва ўніверсітэтах Берліна і Гале (Германія), скончыў ФПК Маскоўскага дзяржуніверсітэта імя М. Ламаносава па спецыяльнасці «Метэаралогія і кліматалогія».
Аўтар каля двухсот навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў, арыгінальных кліматычных і феналагічных карт, што ўвайшлі ў «Атлас Рэспублікі Беларусь», «Нацыянальны атлас Беларусі», энцыклапедычныя выданні. Стварыў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік па метэаралогіі і кліматалогіі» (1992).
Ім створана методыка пабудовы буйнамасштабных мікракліматычных карт, якія дазваляюць весці сельскую гаспадарку ў адпаведнасці з экалагічнымі ўмовамі канкрэтнага поля, вызначаць нормы і тэрміны правядзення меліярацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў. Даследуе праблемы сучасных змяненняў і ваганняў клімату, яго экстрэмальныя праяўленні — засушлівасць і пераўвільготненасць, якія парушаюць устойлівае развіццё прыродных і сацыяльных сістэм Беларусі.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. / П. А. Каўрыга. — Мн: БДУ, 2004. — 185 с.
- Метады дыстанцыйных даследаванняў у гідраметэаралогіі: дапаможнік / П. А. Каўрыга. — Мінск : БДУ, 2014. — ISBN 978-985-566-031-7
- Метеорология и климатология : учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям «География (по направлениям)», «Гидрометеорология», «Космоаэрокартография», «Геоэкология», «Геоинформационные системы (по направлению)». — Минск : Вышэйшая школа, 2022. — 414 с. — ISBN 978-985-06-3435-1
- Метеорология и климатология. Практикум : учебное пособие для студ. учреждений высшего образования по спец. «География (по направлениям)», «Геоэкология», «Геоинформационные системы (по направлениям)», «Гидрометеорология», «Космоаэрокартография», «Геотехнологии туризма и экскурсионная деятельность». — Минск : Вышэйшая школа, 2023. — 303 с. — ISBN 978-985-06-3524-2
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Медалі ВДНГ СССР (1982, 1985)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Беларускай ССР (1987)
- Лаўрэат прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага (2007)
- Ганаровая грамата Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Республікі Беларусь (2008)
Спасылкі
- Каўрыга, Павел Антонавіч (кандыдат геаграфічных навук; нар. 1946)
- Павел Антонович Ковриго Архівавана 1 студзеня 2024. (руск.)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads