Павел Уладзіміравіч Баркоўскі
Беларускі дасьледчык і палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павел Уладзіміравіч Баркоўскі (нар. 12 снежня 1978[1], Мінск[1]) — беларускі філосаф і грамадскі дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук. З 2009 па 2020 год дацэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук. З 10 жніўня 2025 года прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 снежня 1978 года ў Мінску[2].
Скончыў Ліцэй імя Якуба Коласа ў 1995 годзе, затым філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2000 годзе. У 2005 абараніў кандыдацкую дысертацыю ў БДУ. У 2002—2003 і 2007 гадах навучаўся ў Фрайбургскім універсітэце ў рамках акадэмічных стажыровак[3].
Падчас пратэстаў у Беларусі 2020 года звольніўся з БДУ, бо быў не гатовы мірыцца з ціскам на выкладчыкаў з палітычных матываў. У 2021 годзе ўладкаваўся капірайтарам у IT-кампанію[4].
Remove ads
Грамадская дзейнасць
З 2009 года з’яўляўся каардынатарам «Беларускай філасофскай прасторы», у рамках якой арганізоўваў лекцыі, семінары, дыскусіі, міжнародныя канферэнцыі, летнія школы і культурныя праекты. З 2010 года прымаў актыўны ўдзел у працы «Лятучага ўніверсітэта». У 2013 годзе ініцыяваў праект «500 перакладаў гуманітарыстыкі для патрэбаў беларускамоўнага навучання», накіраваны на пераклад і публікацыю значных філасофскіх і гуманітарных тэкстаў[3].
16 лістапада 2024 года, пасля зыходу Аліны Коўшык, стаў выконваць абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце[5]. 10 жніўня 2025 года быў афіцыйна зацверджаны на гэтай пасадзе Святланай Ціханоўскай[6].
Remove ads
Акадэмічная кар’ера
У 2001—2002 гадах выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, а таксама чытаў лекцыі ў Беларускім Калегіюме (2002—2005). У 2005—2008 гадах працаваў асістэнтам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[3]. З 2009 па 2020 год займаў пасаду дацэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[7]. У 2020 годзе быў запрошаным даследчыкам Інстытута навук аб чалавеку (Вена). З 2022 года — гасцявы прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі Польскай акадэміі навук[3].
Аўтар больш за 50 навуковых артыкулаў і публікацый[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads