Паводкі ў Еўропе (2021)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паводкі ў Еўропе (2021)
Remove ads

Паводкі ў Еўропе — серыя паводак, якія пачаліся 12 ліпеня 2021 года пасля праліўных дажджоў, выкліканых цыклонам Бернд (Bernd). Некалькі рачных басейнаў выйшлі з берагоў. Асноўная шкода нанесена Германіі. Паводка была названа найбуйнейшай за апошнія 100 гадоў[1]. Загінулі не менш за 243 чалавекі — 196 у Германіі, 43 у Бельгіі, 2 у Румыніі, па аднаму Італіі, Аўстрыі, дзясяткі прапалі без вестак[2][3][4][5][6][7].

Thumb
Паводка ў Гагене, Германія
Remove ads

Паводка

З-за праліўных дажджоў з 12 ліпеня на захадзе і паўднёвым захадзе Германіі выйшлі з берагоў прытокі Рэйна Ар і Мозель, а таксама некалькі маленькіх рэк. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц. Больш за 165 000 чалавек засталіся без электрычнасці, былі пашкоджаны чыгуначныя магістралі[8]. Патокам вады былі разбураны масты і дама. Мінабароны абвясціла рэжым ваеннай катастрофы на захадзе краіны[9]. Пры паводцы загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ больш за 1 300 прапалі без вестак[10]. Паводка стала самай разбуральнай і смертаноснай у Германіі за апошнія дзесяцігоддзі[11][12].

Былі адзначаны выпадкі марадзёрства[13]. У некаторых гарадах зафіксаваны перабоі з падачай пітной вады[14].

12 ліпеня навальніца з ліўнямі абрынулася на Лондан[15]. Былі падтоплены вуліцы, зачынены некалькі станцый метро[16].

У Бельгіі ў выніку паводкі загінулі 22 чалавек, больш за 10 прапалі без вестак[17]. Стыхія закранула правінцыі Л’еж, Намюр, Валёнскі Брабант, Люксембург, Антвэрпэн і Фламандскага Брабант. Дзясяткі тысяч людзей вымушана эвакуяваліся. У пацярпелых рэгіёнах назіраліся перабоі з электрычнасцю.

Thumb
Паводка ў Люксембургу

Некалькі камун былі эвакуіраваны ў Люксембургу[18].

16 ліпеня пачалася эвакуацыя жыхароў у Лімбургу. У правінцыі назіраліся праблемы з электразабеспячэннем[19]. Эвакуявана 15 000 чалавек[20].

У выніку непагадзі на поўначы Італіі загінуў 1 чалавек, пашкоджана канатная дарога[21].

Remove ads

Рэакцыя

Віцэ-канцлер ФРГ Олаф Шольц сказаў, што прыродная катастрофа звязана са зменамі клімату[22].

Улады зямлі Рэйнланд-Пфальц выдзелілі 50 мільёнаў еўра для ліквідацыі шкоды, нанесенай непагаддзю[23].

Лідары краін выказалі спачуванні Германіі ў сувязі са шматлікімі ахвярамі паводкі.

Папа Рымскі выказаў «духоўную блізкасць усім пацярпелым ад паводкі, а таксама аварыйна-выратавальным службам, якія бяруць удзел у ліквідацыі наступстваў разгулу стыхіі»[24].

Еўрапейскі Саюз заявіў аб гатоўнасці дапамагчы пацярпелым раёнам[25].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads