Падарунак (фільм)

беларускі кароткаметражны мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Падарунак (фільм)
Remove ads

«Падару́нак» (руск.: Подарок) — беларускі незалежны кароткаметражны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Гарыкам Вяпшкоўскім у 2014 годзе.[1]

Хуткія факты Падарунак, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

У сям’і герояў некалькі гадоў таму загінула мама, і на выхаванне бацькі засталося двое падлеткаў: сын і дачка. Кожны свой дзень нараджэння сын пытаўся ў таты, што той яму падорыць на 18-годдзе. Бацька кожны раз адказваў жартам: «Давай дажывем да 18-ці, потым пагаворым». Да сваіх 17-ці гадоў хлопец пачаў злоўжываць алкаголем, стаў таксікаманам. Акрамя гэтага, у сям’і падрастае дачка, на якую звалілася ўся праца па хаце. Хоць ёй хочацца купіць касметыку і модную вопратку, схадзіць у клуб са аднагодкамі, але яна не можа сабе гэтага дазволіць. З-за сваёй алкагольнай залежнасці і таксікаманіі сын трапляе ў лякарню з невылечным захворваннем сэрца. Вылечыць яго можна толькі адным спосабам — пры дапамозе перасадкі органа…

Remove ads

Акцёры

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Здымачная група

  • аўтар сцэнарыя, аператар, рэжысёр — Гарык Вяпшкоўскі
  • кампазітар — Віталь Суддзін
  • гукарэжысёр — Ксенія Каральчук
  • мантаж — Гарык Вепшкоўскі
  • памочнік рэжысёра — Яўгенія Задора
  • асістэнт рэжысёра — Таццяна Баравік
  • запіс гука на пляцоўцы — Юрый Бурш, Ксенія Каральчук
  • мастак па грыму — Таццяна Баравік

Здымкі

Здымкі фільма праходзілі ў Брэсце цягам трох дзён. Бюджэт фільма склаў 500 долараў ЗША.[2]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads