Падвілле
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падві́лле[1] (трансліт.: Padvillie, руск.: Подвилье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Каля ракі Цітаўка.
Remove ads
Гісторыя
Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на месцы маёнтка Скрыль.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны вёска была спалена[2], пасля вайны адноўлена.
У 1964 годзе да вёскі Падвілле была далучана вёска Зарэчча, якая месцілася цераз раку Цітаўку[заўв 1].
Насельніцтва
- 1926 год — 8 двароў, 39 жыхароў
- 1960 год — 99 жыхароў
- 2002 год — 14 двароў, 31 жыхар
- 2009 год — 27 жыхароў
- 2019 год — 11 жыхароў[3]
Заўвагі
- Паводле перапісу 1926 года ў Зарэччы было 3 двары і 13 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads