Падгале (вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падгале (польск.: Podhale) — гісторыка-геаграфічная вобласць у паўднёвай Польшчы, размешчаная на мяжы са Славакіяй у паўночных адгор’ях Татр у басейнах рэк Бялы-Дунаец і Чарны-Дунаец, а таксама ў басейне верхняга цячэння ракі Дунаец[1][2]. Падгале знаходзіцца ў межах Малапольскага ваяводства. На тэрыторыі Падгале размешчаны такія гарады, як Новы-Тарг (гістарычны цэнтр Падгале, званы мясцовымі жыхарамі проста «горад») і Закапанэ, а таксама вёскі, у іх ліку Чарны-Дунаец , Бялы-Дунаец, Бялка-Татшаньска, Букавіна-Татшаньска і іншыя. Насельніцтва ўяўляе сабой адну з субэтнічных груп гуралей — падгалян[3].


Назва рэгіёну Падгале з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя, спачатку яно адносілася толькі да паўночных схілаў Татр, але затым стала распаўсюджвацца на землі, якія ляжаць на поўнач, у пачатку XX стагоддзя ў Падгале ўключалі ўжо наваколлі Новы-Тарга. Рэгіён падзяляецца на некалькі частак: Скалістае Падгале на поўдні, Сярэдняе Падгале ў раўнінным раёне Новы-Тарга, Усходняе Падгале па левабярэжжы Дунайца ўсходнее ад Новы-Тарга і Ніжняе Падгале ў ваколіцах Рабкі.
Падгале асвойвалася палякамі з XI стагоддзя, перасяленне ішло з поўначы на поўдзень з басейнаў ракі Рабы і ніжняга Дунайца[4].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Словарь географических названий зарубежных стан / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд. перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 284
- Dialekty i gwary polskie. Kompendium internetowe pod redakcją Haliny Karaś (польск.). — Opis dialektów polskich. Dialekt małopolski. Podhale. Geografia regionu. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013.
- Dialekty i gwary polskie. Kompendium internetowe pod redakcją Haliny Karaś (польск.). — Opis dialektów polskich. Dialekt małopolski. Podhale. Historia regionu. Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 30 красавіка 2017.(польск.) . — Opis dialektów polskich. Dialekt małopolski. Podhale. Historia regionu. з першакрыніцы 23 студзеня 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads