Падзенне Гранады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 1482—1492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.
Remove ads
Ход падзей
Увесну 1491 года ў руках маўраў на Іберыйскім паўвостраве заставалася толькі Гранада. Спробы ўзяць горад штурмам былі няўдалымі, войскі Ізабелы I і Фердынанда II прыступілі да аблогі. Было заключана перамір'е на чатыры месяцы. Баабдзіль вёў перамовы з каралём Феса аб дапамозе, але яны апынуліся няўдалымі. Тэрмін перамір'я скончыўся, і горад капітуляваў.
Сучаснасць
Гранада адзначае 2 студзеня як свята.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads