Падзолісты працэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падзолісты працэс — глебаўтваральны працэс, які працякае ва ўмовах прамыўнога або часткова прамыўнога воднага рэжыму пад хваёвымі лясамі на некарбанатных мацярынскіх пародах. У выніку адмірання дрэўнай расліннасці штогод на паверхні глебы ўтвараюцца раслінныя астаткі невялікай магутнасці, якія раскладаюцца грыбнай мікрафлорай з утварэннем у асноўным кіслай светлаафарбаванай арганічнай кіслаты. Гэтая кіслата руйнуе глебавыя мінералы і выносіць прадукты разбурэння ў ніжнюю частку глебавага профіля або жа за яго межы. Зверху жа застаецца толькі аморфны крэмнезём, які па колеры нагадвае залу. Гэты працэс назіраецца толькі пад хваёвымі лясамі з імховым, верасовым або лішанікавым покрывам на водападзельных участках, складзеных бескарбанатнымі пяскамі.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads