Падстарынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падстары́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падстарынь.
Колькасць двароў — 564, колькасць жыхароў — 1295.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кушняроўскага сельсавета[1].
16 лютага 1987 года цэнтр Кушняроўскага сельсавета перанесены ў вёску Падстарынь, сельсавет перайменаваны ў Падстарынскі[2]. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Яглевіцкага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1528 чалавек[6].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: аграгарадок Падстарынь, вёскі Азярцо, Боркі, Кушняры, Руда, Сенькавічы і Халап’я.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
