Падымаецца вецер

японскі анімацыйны фільм 2013 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Падымаецца вецер» (яп.: 風立ちぬ кадзэ таціну) — поўнаметражны анімацыйны фільм рэжысёра Хаяо Міядзакі, зняты на студыі «Гіблі» і выпушчаны ў 2013 годзе[6].

Хуткія факты Падымаецца вецер, Жанр ...

Фільм заснаваны на падзеях з жыцця японскага авіяканструктара Дзіра Харыкосі, які стаў вынаходнікам вядомых японскіх знішчальнікаў. Акрамя сапраўднага лёсу вынаходніка Харыкосі, яшчэ адной перадумовай для стварэння фільма паслужыла ўласная біяграфія Міядзакі: у некаторых персанажах можна пазнаць яго бацькоў, а адлюстраваны ў фільме свет — гэта свет іх маладосці. Галоўны герой, Дзіра Харыкосі, паказаны летуценнікам, якім з’яўляецца сам Міядзакі: вядома, што да таго, як стаць мульціплікатарам, ён хацеў быць авіяканструктарам. У аснове сюжэта таксама ляжыць апавяданне пісьменніка Тацуа Хоры «Падымаецца вецер»[7].

Упершыню «Падымаецца вецер» быў прадстаўлены ў 2013 годзе на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У той жа самы кінасезон стужка атрымала прэмію кінакрытыкаў Нью-Ёрка і прэмію Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША як найлепшы мультфільм года, трапіла ў асноўныя конкурсныя намінацыі прэмій «Оскар» (2014) і «Залаты глобус» (2014). На прэзентацыі ў Венецыі, Міядзакі аб’явіў аб заканчэнні кар’еры[7].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads