Пад’языковая косць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пад’языковая косць (лац.: os hyoideum) — невялікая костка, мае форму падковы, залягае пад цягліцай языка.
Remove ads
Анатомія
Пад’языковая косць складаецца з цела і вялікіх і малых рагоў. Цела косткі мае форму пласціны, выпуклай спераду. Ад верхняга да ніжняга краю патаўшчаецца. Бакавыя краі цела злучаюцца з вялікімі рагамі пры дапамозе сустаўных паверхняў альбо кудзелістага або гіялінавага храстка. Вялікія рогі тонкія і доўгія з патаўшчэннямі на канцах, адыходзяць ад цела косткі па кірунку вонкі назад. Малыя рогі адыходзяць ад месца злучэння цела косткі з вялікімі рагамі. Часам могуць заставацца храстковымі. Іх канцы заключаны ў шыла-пад’язычны звязак, які часам змяшчае адну або некалькі маленькіх костачак.
Да малога рога пад’язычнай косткі прымацаваная храстковаглоткавая частка (лац.: pars chondropharyngea) сярэдні канстрыктар глоткі (лац.: constrictor pharyngis medius), а да вялікага рога, з якога — ражкова-глоткавая частка (лац.: pars ceratopharyngea) сярэдняга канстрыктара. Да пад’язычнай косткі мацуюцца некаторыя мышцы шыі.
Звязаная з лапаткава-пад’язычнай цягліцай.
У рэдкіх выпадках пашкоджанні гэтай косткі могуць прывесці да смерці.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads