Пакахонтас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пакахонтас
Remove ads

Покахонтас (каля 1595, Вірджынія — 21 сакавіка 1617, Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» (англ.: Little Wanton).

Хуткія факты Пакахонтас, гравюра 1616 года ...
Remove ads

Біяграфія

У 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцэ правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансэнсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці.

Thumb
Хрышчэнне Пакахонтас

Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія.

Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі.

Remove ads

У кіно

  • «Пакахонтас» — амерыканскі мультфільм 1995 года.
  • «Пакахонтас 2: Падарожжа ў Новы Свет» — амерыканскі мультфільм 1998 года.
  • «Новы Свет» — фільм 2005 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads