Пакланенне мудрацоў (Басценавічы)
ікона з вёскі Басценавічы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пакланенне мудрацоў — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Сюжэт
Справа на фоне драўляных крокваў хлява, галавы вала і зялёнай драпіроўкі на карычневым поземе стаяць Іаакім у ружова-карычневым адзенні і Марыя ў чырвоным хітоне і сінім плашчы, з белай хусткай на галаве. Яна на руках трымае голае дзіця. Злева з падарункамі мудрацы ў зялёным, карычневым, сінім, чырвоным адзенні, якія прыйшлі пакланіцца дзіцяці. За імі відаць зялёныя горы, лясы, рэчка, мост і горад заходнееўрапейскага тыпу, апазнаць які пакуль не ўдалося. Над светла-шэрымі воблакамі — пазалочаны ляпны арнамент з раслінным малюнкам.
Remove ads
Паходжанне
Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].
Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2].
Remove ads
Выстаўкі
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads