Пакланенне мудрацоў (Віталі)

гарэльеф Івана Віталі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пакланенне мудрацоў (Віталі)
Remove ads

Пакланенне мудрацоў — гарэльеф на паўднёвым франтоне Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу, створаны скульптарам Іванам Віталі ў 1839-1844 гадах.

Хуткія факты

Апісанне

У цэнтры паказаная Марыя з немаўляткам, якая сядзіць на троне. Яе атачаюць мудрацы, якія прыйшлі на пакланенне, сярод іх вылучаюцца постаці месапатамскага і эфіопскага цароў. Справа ад Марыі схіліўшы галаву стаіць Іосіф. У левай частцы намаляваны стары з дзіцем, у руках дзіцяці — невялікі куфэрак з данінай. У постацях старога з дзіцем, месапатамскага і эфіопскага цароў, раба-эфіопа бачныя індывідуальныя асаблівасці; захавалася пасведчанне аб тым, што іх ляпілі з натуршчыкаў[1]. Галаву цара эфіопскага і яго слугі-арабчонка Віталі ствараў з натуршчыкаў-абісінцаў, якія былі на службе пры імператарскім Двары[2].

Надпіс па фрызе — «Храм мой храм молитвы наречётся».

Remove ads

Вытворчасць

Адлітыя гарэльефы франтонаў былі з бронзы на ліцейным заводзе Ч. Берда  (руск.) ў 1842—1844 гадах. Групы з трох і нават чатырох фігур ствараліся адной адліўкай[2].

Водгукі

Пра рэльеф «Пакланенне мудрацоў» працы Віталі згадваў Іван Тургенеў у сваіх «Сучасных нататках»[3]:

" Асабліва дзіўны сваёй абдуманай гармоніяй, адзінствам дзеянні, характарыстыкай кожнага лада і высокай прыгажосцю ... годнасць нязмушанай і гарманічнай групоўкі толькі адна з вартасцяў гэтага барэльефа. Якая цнатлівая і прыгожая ўся постаць багародзіцы! Якой гарачай любові выканана фігура ляжачага цара! Якія добрыя пастухі, якія прыйшлі на пакланенне Збаўцу! (Віталі злучыў Пакланенне мудрацоў разам з Прыходам пастухоў у Віфлеем). Якое, нарэшце, майстэрства ў драпіроўцы! "

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads