Палабы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палабы
Remove ads

Пала́бы (палабяне) (лац.: polabi) — сярэдневяковае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз абадрытаў[3]. Палабы засялялі землі па правым беразе ніжняй Лабы на паўночным ўсходзе ад Гамбурга, на поўдзень ад ракі Травэ. На захадзе ад іх знаходзіліся вобласці рассялення немцаў, на поўначы ад іх размяшчалася племя ваграў, на ўсходзе — плямёны бодрычаў і глінян (вышэй па цячэнні Эльбы), на паўднёвым усходзе за Эльбай — племя дравян[1]. Усе гэтыя плямёны, таксама як і палабы, уваходзілі ў абадрыцкі саюз. Упершыню племя палабаў згадваецца ў хроніцы Адама Брэменскага XI стагоддзя[4].

Thumb
Племя палабаў на карце размяшчэння палабскіх плямёнаў у VIIIX стст.[1][2]

Цэнтрам палабаў быў Рацісбург (па-славянску Ратыбор) — у наш час гэты горад з'яўляецца адным з раённых цэнтраў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Галоўным язычніцкім бажаством палабаў была Жыва, або Сіва, месцамі адпраўлення язычніцкіх культаў у іх былі свяшчэнныя гаі[3].

У XIIXIII стст. палабы былі канчаткова заваяваны немцамі, прынялі хрысціянства, іх землі на захадзе (а таксама землі ваграў) увайшлі ў склад графства Гольштэйн, на ўсходзе — у склад герцагства Мекленбург. На працягу некалькіх стагоддзяў палабы былі цалкам асіміляваны немцамі.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads