Паладый (цэзар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паладый (лац.: Palladius) — суправіцель імператара Петронія Максіма ў 455 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Паводле паведамлення Ідацыя, Паладый быў сынам Петронія Максіма.
Пасля таго, як яго бацька забіў імператара Валентыніяна III і абвясціў сябе аўгустам, Паладый стаў яго цэзарам. За яго выдалі замуж дачку Валентыніяна (магчыма, Еўдакію), а Петроній Максім жаніўся з удавой Валентыніяна Ліцыніяй Еўдаксіяй.
Але неўзабаве, па просьбе Еўдаксіі, якая жадала адпомсціць Максіму за смерць мужа, правіцель вандалаў Гейзерых захапіў Рым. У выніку Паладый быў забіты разам са сваім бацькам.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads