Палата абшчын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пала́та абшчы́н[1][2], больш правільна Пала́та грама́д[кам. 1] (англ.: House of Commons) — назва адной з палат Парламента Вялікабрытаніі і адной з палат Парламента Канады.

У двухпалатным парламенце Вэстмінстэрскай сістэмы Палатай абшчын гістарычна называлася Ніжняя палата. Палата абшчын звычайна мае нашмат больш паўнамоцтваў, чым Верхняя палата (Сенат у Канадзе ці Палата лордаў у Злучаным каралеўстве). Глава партыі большасці ў Палаце абшчын звычайна становіцца прэм'ер-міністрам.

Большасць дзяржаў з Вэстмінстэрскай сістэмай пазней змянілі назвы сваіх ніжніх палат на Палату прадстаўнікоў. Станам на 2015 год існуе толькі дзве Палаты абшчын:

Палатай абшчын называлася таксама Ніжняя палата Ірландыі да яе роспуску паводле Закону аб аб’яднанні 1801 і Парламент паўднёвай Ірландыі ў 1920, які пазней быў заменены Дол-Эарынам (Палатай прадстаўнікоў, Dáil Éireann) Ірландскай свабоднай дзяржавы. Акрамя таго, Палатай абшчын называлася Ніжняя палата Паўночнай Ірландыі да яе роспуску ў 1972.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads