Палатно
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палатно́ (праслав.: *poltьno — «льняная тканіна») — гладкая і шчыльная льняная або канапляная тканіна самага простага перапляцення, якое атрымала ад яе назву палатнянага. Ніткі асновы і ўтка ў ім чаргуюцца ў шахматным парадку (рапарт асновы роўны рапарту ўтка).

Палатно ткуць з часанай пражы і пачасся, яго шчыльнасць залежыць ад нумара пражы. Апрацоўка складаецца з адбельвання і каляндравання для надання бляску. Да распаўсюджвання баваўняных і джутавых тканін у сярэдзіне XIX стагоддзя вытворчасць палатна заставалася высокай, потым яна пайшла на спад, скараціўшыся ўдвая. У канцы XIX ст — пачатак XX ст арт. назіраўся рост аб’ёмаў яго вытворчасці[1] .
Remove ads
Віды
Хатняе палатно

Даматканае палатно (разм. «палатніна») масава выраблялася сялянамі да распаўсюджання фабрычных тканін. З лёну (канопель) гатавалі кудзелю (часаны і пачассе), пралі пражу рознай таўшчыні і ткалі палатно на ручным ткацкім станку.
Батыст
Батыст — льняная (таксама баваўняная) тканіна палатнянага перапляцення. З усіх відаў палатна яно самае тонкае, бо вырабляецца з пражы самых высокіх нумароў (вышэй 150).
Палатно для вышывання
Адзенне і ручнікі з палатна маглі ўпрыгожвацца вышыўкай. Для вышывання карцін выкарыстоўваецца спецыяльнае палатно — канва.
Малярнае палатно
Палатно — тканевая аснова для малявання карціны алейнымі фарбамі, матэрыял, на які наносіцца маляўнічы пласт. Перад выкарыстаннем малярнае палатно праклейваюць, грунтуюць і нацягваюць на падрамніку.
Парусіна
Парусіна — грубае, шчыльнае ільняное або паўльняное палатно, з якога шыюць парусы, а таксама чахлы, спецвопратку, палаткі.
Remove ads
Зноскі
- Полотно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads