Обрынская сядзіба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Обрынская сядзіба — сядзіба ў Обрыне (цяпер пасёлак Першамайскі) Карэліцкага раёна, якая існавала ў XIX — першай палове XX стагоддзя.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў 1837 годзе на беразе р. Обрынка. Належаў роду Обрынскіх, потым — Кашчыцаў.
У палацы была вядомая калекцыя фарфору, творы выяўленчага мастацтва, архіў.
Архітэктура
Меў рысы позняга класіцызму і несапраўднай готыкі. Складаўся з трохпавярховых мураваных будынкаў — асноўнага аб'ёму і двух флігеляў, злучаных крытымі пераходамі і завершаных складанымі ламанымі дахамі. Цэнтральны рызаліт асноўнага аб'ёму, вылучаны на галоўным фасадзе аркаднымі лоджыямі, завяршаўся мезанінам у выглядзе атыка з трохвугольным франтонам. Сцены расчлянёныя прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі прафіляванымі ліштвамі і завершанымі франтончыкамі. Адзін флігель меў у завяршэнні вежачку з шатровым пакрыццём, другі — разнастайны псеўдагатычны дэкор (парэбрыкі, аркатура, разеткі, абрамленні ў выглядзе спічастых арак і какошнікаў, круглыя вокны-люнеты і інш.).
Апроч палацу, у маёнтку меліся млыны, рэзідэнцыя з муру, фруктовыя сады.
- Свіран
- Стайня
- Сыраварня
- Капліца-пахавальня
- Руіны афіцыны
- Арачны мост і ўмацаванні тэрасы
- Помнік паўстанцам Касцюшкі
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
- Обрынская сядзіба на сайце Radzima.org
- Обрынская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads